Book 2024

Čaroŭny čas LT

Чароўны час
Giedré Kazlauskaité
Čaroŭny čas Чароўны час

 

Information
Realm
Lithuania
Author
Giedré Kazlauskaité
Title
Čaroŭny čas
Place of Publication
Vilnius
Publisher
Pflaŭmbaŭm
Date of Publication
2024
Material Type
Book
Format
Paperback
Number of Pages
160
ISBN
9786098350036
Language
Belarusian
Translator
Uładzisłav Harbackij
Giedré Kazlauskaité. Čaroŭny čas. Translated by Uładzisłav Harbackij. Vilnius: Pflaŭmbaŭm, 2024.
Description

Пераклад з літоўскай Уладзіслава Гарбацкага. Упершыню асобнай кнігай на беларускай мове адкрываецца чытачкам і чытачам паэзія Гедрэ Казлаўскайтэ, адной з самых яркіх і ўплывовых фігур літоўскай паэзіі на сённяшні дзень. Гэтую кнігу склалі яе выбраныя вершы з трох арыгінальных зборнікаў: Meninos (2014), Singerstraum (2016) і Gintaro kambarys (2018), а таксама некаторыя дасюль не друкаваныя творы. У сваёй паэзіі Казлаўскайтэ закранае далікатныя і часта забытыя, нязручныя для літоўскага грамадства тэмы: рэпрэзентацыя гістарычнай калектыўнай, а таксама індывідуальнай памяці, гісторыя літоўскіх яўрэяў, жаночая гісторыя і традыцыя (у прыватнасці, праз шыццё), мацярынства, лесбійства, алкагалізм, крытыка радыкалізму, экалогія. Яе паэзія апавядальная, сюжэтная, напісаная свабодным вершам, але, тым не менш, аўтарка прытрымліваецца тонкага ўнутранага рытму. Паэтка вылучаецца адкрытасцю, смеласцю: у паэтычных тэкстах яна актуалізуе ўнутраныя драмы і камедыі жанчыны ў патрыярхатным грамадстве.