Book 2024

Kali ja vyjdu na voliu BY

Калі я выйду на волю
Kali ja vyjdu na voliu Калі я выйду на волю
Information
Realm
Belarusian
Author
Hanna Komar
Title
Kali ja vyjdu na voliu
Place of Publication
London
Publisher
Skaryna Press
Date of Publication
2024
Illustrations
No
Material Type
Book
Format
Paperback
ISBN
9781915601339
Language
Belarusian
Russian
Genre
Nonfiction
Original Price
10.0 GBP

 

Description

Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі іх у тыя дні.

У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі не распавядалі аўтарцы сваю гісторыю. У кнізе шмат падтрымкі і салідарнасці, у ёй цеплыня і гумар. «Гэта кніга — напамін пра найлепшых нас, смелых і аб’яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі — і мы такімі застаёмся», — піша Г. Комар у эпілогу.

У кнігі — незвычайны дызайн. Гісторыі, расказаныя іншымі, перададзеныя ў кнізе амаль без знакаў прыпынку, а на месцы паўз —доўгія прабелы, якія перадаюць асаблівасці маўлення, глыбокі эмацыйны досвед. Паколькі тэкст насычаны інтэнсіўнымі перажываннямі, дызайн кнігі стварае шмат паветра, каб чытач ці чытачка пачуваліся вольна, каб даць адчуванне бяспекі і клопату.