Information
Realm
-
Belarusian
Author
-
Hanna Komar
Title
-
Kali ja vyjdu na voliu
Place of Publication
-
London
Publisher
-
Skaryna Press
Date of Publication
-
2024
Illustrations
-
Yes
Material Type
-
Book
Format
-
Paperback
Number of Pages
-
276
OCLC Number
-
1530413412
ISBN
-
9781915601339
Language
-
Belarusian
-
Russian
Genre
-
Diaries
Original Price
-
10.0 GBP
Hanna Komar. Kali ja vyjdu na voliu. London: Skaryna Press, 2024.
Description
Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі іх у тыя дні.
У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі не распавядалі аўтарцы сваю гісторыю. У кнізе шмат падтрымкі і салідарнасці, у ёй цеплыня і гумар. «Гэта кніга — напамін пра найлепшых нас, смелых і аб’яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі — і мы такімі застаёмся», — піша Г. Комар у эпілогу.
У кнігі — незвычайны дызайн. Гісторыі, расказаныя іншымі, перададзеныя ў кнізе амаль без знакаў прыпынку, а на месцы паўз —доўгія прабелы, якія перадаюць асаблівасці маўлення, глыбокі эмацыйны досвед. Паколькі тэкст насычаны інтэнсіўнымі перажываннямі, дызайн кнігі стварае шмат паветра, каб чытач ці чытачка пачуваліся вольна, каб даць адчуванне бяспекі і клопату.