Book 2023

Sliunkou. Palitycnaja bijahrafija BY

Слюнькоў. Палітычная біяграфія
Dzianis Marcinovich
Sliunkou. Palitycnaja bijahrafija Слюнькоў. Палітычная біяграфія
Information
Realm
Belarusian
Author
Dzianis Marcinovich
Title
Sliunkou. Palitycnaja bijahrafija
Publisher
Yanushkevich Publishing
Date of Publication
2023
Illustrations
No
Material Type
Book
Format
Paperback
ISBN
9788397029200
Language
Belarusian
Genre
Biography

 

Description

Мікалай Слюнькоў (1929–2022) — беларускі дзяржаўны і партыйный дзеяч савецкіх часоў. Нарадзіўся ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум. Прайшоў на Мінскім трактарным заводзе шлях ад памочніка майстра да генеральнага дырэктара. З’яўляўся першым сакратаром Мінскага гаркама партыі, а затым быў пераведзены ў Маскву, дзе працаваў намеснікам старшыні Дзяржплана СССР. У 1983–1987 гадах — кіраўнік БССР. Радыкальна змяніў беларускую кадравую эліту, замоўчваў наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1987–1990 гадах — сакратар Цэнтральнага камітэта КПСС і член Палітычнага бюро партыі, у якім удзельнічаў у спробах рэфармаваць савецкую эканоміку.

У 1990-я гады аснову беларускай эліты склалі прадстаўнікі каманды Мікалая Слюнькова. Пакуль рух да незалежнасці адбываўся ў гаспадарцы, яны падтрымлівалі пераўтварэнні (у тым ліку культурныя ініцыятывы, якія не падрывалі асноў тагачаснага грамадства). Для іх незалежнасць успрымалася не на ўзроўні дзяржавы, а на ўзроўні саюзнай рэспублікі. Таму як толькі ў першай палове дзевяностых пераўтварэнні выйшлі за пэўную мяжу, беларуская эліта заблакавала большасць рэальных рынкавых рэформаў. Інтэграцыя з Расіяй, якая заставалася ў трэндзе ўсё дзесяцігоддзе, была адлюстраваннем іх светапогляду. Таму працэсы ўмацавання незалежнасці адбываліся хутчэй насуперак, чым дзякуючы іх пазіцыі.