«Восень патрыярха» — раман пра ўніверсальныя паняцці ўлады і адзіноты. «Паэтычная проза» нобелеўскага лаўрэата Габрыеля Гарсія Маркеса прадстаўляе даўжэзнае жыццё самотнага кіраўніка каралеўства смутку і тугі, які пад ціскам сваёй неабмежаванай улады становіцца яе вязнем. Ад міласэрнасці да падману, ад добразычлівасці да гвалту, ад страху перад Богам да надзвычайнай жорсткасці… Патрыярх, ён жа генерал сусвету, увасабляе найлепшае і найгоршае ў чалавечай прыродзе.
Габрыель Гарсія Маркес (1927–2014) — калумбійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1982 года. Лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» ў сусветнай літаратуры. Адзін з найбольш чытаных празаікаў у свеце. «Маркес піша сваёй лірычнай, чароўнай мовай, як ніхто іншы не можа напісаць» — так пра пісьмо нобелеўскага лаўрэата выказаўся вядомы пісьменнік Салман Рушдзі.
Самыя вядомыя кнігі Маркеса — «Палкоўніку ніхто не піша» (1961), «Сто гадоў адзіноты» (1967), «Восень патрыярха» (1975), «Каханне падчас халеры» (1985).
Vosien patryjarcha is a novel about the universal concepts of power and solitude. The “poetic prose” of Nobel laureate Gabriel García Márquez presents the endlessly long life of the lonely ruler of a kingdom of sorrow and longing, who under the pressure of his unlimited power becomes its prisoner. From mercy to deceit, from benevolence to violence, from fear of God to extraordinary cruelty… The patriarch, also general of the universe, embodies the best and the worst in human nature.
Gabriel García Márquez (1927–2014) was a Colombian writer and winner of the 1982 Nobel Prize. He is considered the most striking representative of “magical realism” in world literature and one of the most widely read prose writers in the world. “Márquez writes in his lyrical, magical language as no one else can write” — so the famous writer Salman Rushdie described the Nobel laureate’s writing.
Márquez’s best-known books are No One Writes to the Colonel (1961), One Hundred Years of Solitude (1967), Vosien patryjarcha (1975) and Love in the Time of Cholera (1985).